У нас вы можете посмотреть бесплатно Як споўнілася апошняя воля Дзядзькі Рыгора, ці Як магутны валун "прыляцеў" верталётам МНС или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
Чорны валун, які важыць каля 2,5 тон у панядзелак, 16 лістапада агульнымі намаганнямі вушацкіх уладаў, авіяцыі МНС і грамадскіх актывістаў быў усталяваны на месцы вечнага спачыну знанага беларускага паэта Рыгора Барадуліна. "Калі б не добрая воля ўсіх удзельнікаў, не гатоўнасць бескаштоўна зрабіць гэтую важную справу, мы б і сёння маглі не зрабіць гэтай важнай справы", - кажа малады сябра сям'і паэта Глеб Лабадзенка. Яшчэ ў 1995 годзе ў вершы "Прашэнне" Барадулін напісаў пра тое, каб на яго магіле заміж любых дарагіх ці не надта помнікаў быў усталяваны валун. Пра тое жаданне ён зноў згадаў у інтэрв'ю журналісту Сяргея Шапрану ў 2011 годзе, і калі ў 2014-м дзядзька Рыгор пайшоў у лепшы свет, стала зразумела, што апошнюю волю трэба выканаць. У ліпені 2015-га ў вёсцы Кублічы, дзе ў мясцовай школе навучаўся сябра Барадуліна Васіль Быкаў, знайшоўся валун, які пасаваў паводле ўсіх уяўленняў. І пачала супольная праца: выканкам дапамог у яго транспарціроўцы, у Вушачах выдзялілі пляцоўку і ўсе ўмовы для працы скульптара Ігара Засімовіча. Жонка Валянціна разам з блізкімі свайму мужу вырашылі, што на тым камяні мусіць быць Еўфрасіннеўскі крыж, бо сам Барадулін падкрэсліваў сваё паходжанне з Полаччыны. "У выніку помнік атрымаўся вельмі антрапамарфічным, бо крыж, нібы чалавек, абдымае валун", - кажа Глеб Лабадзенка. А далей падключыліся мясцовыя жыхары, якія выстраіўшыся ў ланцуг ад ускрайку могілак да сярэдзіны, дзе і быў пахаваны Барадулін, перадаючы з рук у рукі, нібы мурашы, за дзень "прынеслі" 800 вёдзер цэмента, якія і склалі падмурак для помніка. Было зразумела, што як ня проста было зрабіць падмурак, яшчэ складаней будзе даставіць сам помнік-валун. І без дапамогі авіяцыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях нічога б не атрымалася. Старшыня Вушацкага выканкама Віктар Родзіч, а таксама Саюз пісьменнікаў Беларусі накіравалі ліст на імя міністра МНС Уладзіміра Вашчанкі, які даручыў кіраўніку авіяцыі Алегу Якаўлеву дапамагчы ў вялікай справе. Яшчэ на мінулым тыдні супрацоўнікі МНС былі ва Ўшачах, абвязалі валун, і ўвесь гэты час чакалі лётнага надвор'я. І пры вылеце з Мінску яно было больш спрыяльным, чым на месцы. Праз тое валун праляцеў да месца каля 500 метраў, памочнік пілота фактычна высунуўшыся ў кабіны кіраваў спускам помніка на зямлю. У верталёце быў і аператар TUT.BY-ТВ, які зафіксаваў увесь працэс на відэа. Смотрите нас ТУТ: / tutbytv Подписывайтесь: https://www.youtube.com/user/TUTBYtv?... Читайте нас в: facebook / tut.by twitter https://twitter.com/#!/tutby ВКонтакте http://vk.com/tutby Viber http://viber.com/Tut.by