У нас вы можете посмотреть бесплатно Maksim Liakh (ex-Znich) - Kropka Niezwarotu или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
12 снежня 2022 г. аўтар музыкі і тэксту Максім Лях сумесна з былымі ўдзельнікамі гурта ZNICH выпусціў новы сінгл “Kropka Niezwarotu”, прысвечаны пратэстным падзеям Беларусі 2020 г. і ў падтрымку беларусаў, якія змагаюцца за праўду і свабоду. У кастрычніку 2022 года Максім Лях (гітара), Марына Лях (клавішы) і Усевалад Календа (ударныя) вымушана пакінулі гурт. Песню, якую стварылі і падрыхтавалі ў рамках праекту, усё ж вырашылі выпусціць, каб падтрымаць беларусаў у гэты няпросты час. Песня распавядае аб народнай барацьбе беларусаў за свабоду, гісторыю і будучыню сваёй краіны. Галоўная гераіня – невядомая беларуска, якая, змагаючыся за праўду і свабоду, пакутуе ад рук карнікаў за сваю грамадзянскую і жыццёвую пазіцыю. Гэта вобраз-сымбал смеласці і непарушнасці, волі да перамогі, яднання беларускага народа і імкнення да агульных ідэалаў. Ідэя трэка прыйшла падчас пратэстнага руху ў 2020 годзе, але па зразумелых прычынах выпусціць яго змаглі толькі пасля пераезду з Беларусі ў Польшчу. “Гэты трэк для нас – гімн, які адраджае баявы дух, запальвае сэрцы і падымае з каленаў тых, хто расчараваны і апусціў рукі. Гэта наш боль і нашае ўнутранае вогнішча, якое, верым, знойдзе водгук у слухачоў і падтрымае іх у няпросты час” - пішуць былыя музыкі Znich. У запісу прыняў удзел вядомы ўкраінскі фолк-музыка, мультыінструменталіст, стваральнік народных драўляных духавых інструментаў Аляксандр «Didodub» Кутняк. Выказваем яму вялікую падзяку за сумесную творчасць! У бліжэйшых планах музыкаў — стварэнне новага калектыву. У дадзены момант ідзе запіс альбома і пошук музыкаў. Чакаем у хуткім часе прэм'еры! Музыка і тэкст: Максім Лях Марына Лях - клавішныя, аранжыроўка Максім Лях - гітара Габрыэль Абатураў - бас-гітара Усевалад Календа - ударныя Алесь Таболіч - вакал Аляксандр Кутняк - дуда, блок-флейта Запіс і звестка: Усевалад Календа Мастэрынг: Марчын Дудзіцкі Канцэпт-Арт: Усевалад Календа