У нас вы можете посмотреть бесплатно znak stop - Vysnova или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
Гэта песня напісалася ў Жодзіна. Магчыма, нават каля часу 23.34. Дакладна цяжка сказаць, бо там мы не ведалі часу. Думкі былі светлыя. Па адной прычыне: усе, хто быў там, былі адной сям'ёй. Многім з нас задавалі такое пытанне: чаго вам не хапае, якія перамены вам патрэбны, дзеля чаго вы выходзіце. Я кожны раз думаў, што адным словам немагчыма адказаць. Гэта падобна на тое, як адразу ж адказаць, якая мара твайго жыцця. Наўрад ці гэта магчыма так знянацку і пры такіх абставінах. Пішучы гэтую песню я змог адказаць сам сабе: "спаўненне мараў не ў дасканалым, а проста быць разам" і сёння мы хочам перадаць гэтую думку вам. Будзем удзячныя, калі падзеліцеся відэа. Яно прысвячаецца нашым моцным беларусам. Дзякуем усім хто падтрымлівае развіццё нашай творчасці, дзякуем нашым сем'ям, што вераць у нас! Гук - Сяргей Кудзеліч (Nerv-R) Відэа - Ігар Гусеў Месца здымкаў - Агенцтва рэгіянальнага развіцця "Дзедзіч" "Выснова Сярод схаваных слоў адчую твой подых, зараз зімна, а ён пакіне цёплы след. Ты не робіш шмат, а толькі адну выснову - таму выходзіш і ідзеш. Калі не хапае паветра і я забываю дзе я - ён ажыўляе мяне ён падымае мяне. Гэта не сон - у распале дзень. Ты не спіш, ты проста закрыўшы павекі марыш. Яны ўсе споўняцца, сны і мары збудуцца заўтра Глядзі, за вакном ужо пайшоў дождж, мы не паспелі прадумаць кожны крок і дапісаць усе планы. Спаўненне мараў - не ў дасканалым, а проста быць, проста быць разам. Няхай ён нас прамочыць сваёй імклівай кропляй да ніткі, да кожнай ніткі… Гучала адна нота, без рытму твайго сэрца знікла б, у лужах пад нагамі знікла б."