У нас вы можете посмотреть бесплатно Сымон-музыка (НАТ імя Я. Купалы, 2015 г.) или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
«Сымон-музыка». Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа. Запіс зроблены 21 лістапада 2015 г. падчас апошняга, сотага паказу спектакля. Дзіўнаваты пастушок Сымон, на якога нават бацькі жаляцца за чулую душу, больш за надзённую працу цікавіцца музыкай зямлі, ветру, лесу, адчувае ў сабе дар песняра. Пасля смерці дзеда – адзінага, хто разумеў яго і шкадаваў, – Сымон ідзе блукаць па свеце ў пошуках сваёй долі. Усё багацце ягонае – скрыпка, што засталася ад дзеда Курылы. На сваім шляху ён сустракае шмат людзей: Жабрака, карчмара Шлёму, Пана, дзеда Данілу, Варажэю, і, нарэшце, свае сапраўднае каханне – Ганну. Сымон праходзіць усе этапы жыцця творцы, які заўжды выглядае белай варонай сярод людзей, і робіць галоўную справу свайго жыцця – вылечвае музыкай каханую. Рэжысёр-пастаноўшчык — Мікалай Пінігін Сцэнаграфія і касцюмы — Алеся Сарокіна Кампазітар — Андрэй Зубрыч Пластыка — Павел Адамчыкаў Прэм'ера адбылася 19 лістапада 2005 года У спектаклі гучыць «Песня жабракоў» на словы паэта Леаніда Дранько-Майсюка Дзейныя асобы і выканаўцы: Сымон — Аляксандр Казела Дзед Курыла — Генадзь Гарбук Бацька Сымона — Вячаслаў Паўлюць Маці Сымона — Алена Сідарава Дзед Жабрак — Віктар Манаеў Ганна — Ганна Хітрык Маці Ганны — Святлана Некіпелава Шлёма — Мікалай Кірычэнка Пан — Аляксандр Падабед Дзед Даніла — Арнольд Памазан Дамінік — Дзмітрый Есяневіч Варажэя — Наталля Качаткова Хор жанчын — Кацярына Алейнікава, Марына Гардзіёнак, Марта Голубева, Юлія Шпілеўская, Кацярына Яворская Хор мужчын — Павел Астравух, Міхаіл Зуй, Раман Падаляка, Сяргей Чуб, Павел Яскевіч Музыкі — Генадзь Вішнякоў, Леанід Клунны, Андрэй Сапоненка, Андрэй Сенажэнскі, Юрый Хілавец Вялікі дзякуй AND01AND, які запісаў зыходнік з лічбавага наземнага канала і ласкава передаў яго. Спампаваць спектакль мажліва па спасылцы — https://by.rutracker.org/forum/viewto...