У нас вы можете посмотреть бесплатно пасля вызвалення или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
Тэкст: "Перадай ім, скажы там усім, што часу ўсё меней, мы годнасць яшчэ баронім, ды жыццё выцякае са жменяў — у бясконцыя дні, месяцы і гады. Але мы паміраем паволі. Ты — як ліст на свабоду, жывое пасланне на волю." Добра, рэбзі, я паспрабую данесці. Яны робяць там нешта дзесьці, то хіба і ня ўлезьці. Нарэсьце іх пакрысе пачынае трэсці праз гэтую трасцу і гэтыя песні бяз зместу, бо іх пранесла. Беларусь — ня мара вярнуцца ўвесну. Беларусь — бчб-нявеста. Там, у турме, ідзе змаганне штодня, а тут пачуццё паразы. Я ня ведаў, ці выйду я сам, і таму адчуваю адказнасць за тых, хто са мнОй быў, у каго забіраюць усё, а галоўнае — час. Там ёсць страх за жыццё, ды няма баязьлівасці, як у вас. Гэта крык у нікуды. Пакуты іх не чутныя тут. Асабліва, пакуль ты рыхтаваў рытуал і рабіў гэта культам, сам сябе ратаваў ад атруты. Гэта ўсё не туды абсалютна. Гэта ня будзе пачутым. Пакуль тут вы верыце ў цуды, час мінае-ў-турме-марудна. Пасьля вызвалення ішоў па вуліцах — яшчэ з нейкай вераю — і ўсё такое чырвона-зялёнае і адначасова шэрае-шэрае, нібы і само наваколле тут вымушае зрабіцца ценямі, а тых, хто ня згодны, яно падоўгу трымае за сценамі. Здаецца, ня думаць пра іх — і свабода. Праўда, сумнеўным коштам. Усе хочуць жыць, я ўсіх разумею. Але вось так — навошта? Я ведаю кошт гэтых нашых забраных і скрадзеных год. Я ішоў, каб вас заклікаць... А куды, да чаго? І каго? ****** Аўтары тэксту: Алесь Папковіч і рэпер Аngst; выканаўцы: Алесь Папковіч, ZHEUZHIK Трэк "пасля вызвалення" — гэта дакументальная гісторыя былога палітзняволенага і музыкі Алеся Папковіча. За кратамі хлопец утрымліваўся амаль два гады, а цяпер праходзіць працэс адаптацыі пасля зняволення і сацыялізацыі ў эміграцыі. Пра свой складаны шлях ён распавёў з дапамогай музыкі. Вокладка: collage-pattern