У нас вы можете посмотреть бесплатно Вялікія каляды. Lightowy Band – Шагалам (live @ ЭХО, Мінск, 26.12.2025) или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
Lightowy Band @jou-lab – Шагалам Official audio: • Шагалам Lightowy Band — беларукамоўны хіп-хоп у жывым выкананні. Рабят дакладна трэба пабачыць жыўцом хаця б з-за небанальнага выбару інструментаў: гурт выкарыстоўвае эквадорскія флейты, жывыя бубны і скрэтчы. я пралячу над табой Шагалам, і прытрымаю рукой панаму, і залякую свае прагалы, стаўшы адным цэлым з панарамай - разам з вакзалам і разам з базарам з табой так ціха, цябе так мала. я пралячу над табой Шагалам, бо я дасюль не знайшоў аналаг. гэта быў звычайны травень, школьныя экзамены, а мне сказалі толькі адрас і ўзяць камеру я сеў у цягнік, не браў бялізну, бо дарагавата І з’ехаў у ноч і мне сцялілася дарога ватай і мне прыснілася, нібыта ў свеце ёсць горад, што хавае маю душу ў сваіх дутых порах, і мне трэба ўзняцца ўгору, ігнаруючы дарогі, і ўжо ў аблокі пераходзяць крокі. ноч накладалася супрэматычным квадратам, а я вяршыні купалоў казытліва кратаў і па Дзвіне да месяца мяне вёў эскалатар які я не мог схапіць фотаапаратам ты прыняў маю пасадку зусім выпадкова і выпадкова ўнутры цябе нарадзіўся лайтовы пад грукат колаў і сонны ласт-кол з перона я праваджальнікам пакіну вагон і пралячу над табой Шагалам І прытрымаю рукой панаму І залякую свае прагалы Стаўшы адным цэлым з панарамай Разам з вакзалам і разам з базарам З табой так ціха, цябе так мала Я пралячу над табой Шагалам бо я дасюль не знайшоў аналаг. цягнік прыехаў адразу й назаўжды, промень сонца мне працяў сэрца як чацвёрты штык. і я стаю да цябе тварам, любіш ты між сабою і сабою ўлаштоўваць масты. між тым у галаве, хіп-хоп фестываль ад Люсі І як мясцовы коп да нас на сайфер заляцеў эмсііць, І першы шмон у пастарунку, і горны масіў - Яся, Каця, фотавочы, мытка, знакі і сімвалы, мы са святым Дзімасам глушым ярша ў багадзельні, я пад Маркеса ў дзённік пішу летуценні, і цені мрояў пра заробак на славянцы - быў прапіты, а капшук так і застаўся на станцыі. цікава, закаханасць і каньячок са звонку, Анна Герман з двухпавярховіка на калонках... і я стаю ўвесь заблытаны ў патоках і мой бро сядзіць смяецца ў аблоках Вялікія каляды / sviatafest – 12 гадзін лекцый, музыкі, кіно, майстар-класаў, смачных святочных напояў і ежы, кірмаш з цікавосткамі і кнігамі 26 снежня 2025 г. Культурное пространство ЭХО пр-т Незалежнасьці, 95 к 5 Мінск, Беларусь 26 снежня, 2025 Эха, пр-т Незалежнасці, 95 к 5 Vialikija Kaliady December 26, 2025 Cultural space ECHO Praspiekt Niezaliežnasci, 96 k 5 Minsk, Belarus #Мінск #Менск #Беларусь #каляды #вялікіякаляды #лайтовы #беларускаямузыка #беларускаямова #ёўлаб #беларускаякультура #Minsk #Belarus #Минск