У нас вы можете посмотреть бесплатно Leibonik — Malina или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
29-30 снежня 2025 Амстэрдам ~ Варшава. Калі? Цемра з'ела дамы, На пераломе зімы Прагнозы - адное нулі Дзе? Штогод жоўтым квітнее нарцыс, Дзе арол белай плямаю ў небе шэрым завіс, Дзе русалка косы пляце. Адарвала ад галіны Ветрам ягаду маліны. Чаму? На плячах такі цяжар, што мне не падняць аднаму. Мы ж не best friends fareva - мы два жалуды Аднаго дуба, што градам збіла - і знеслі ўдалеч дразды. Як? Як гаркавы перамерзлае ягады смак! Як так стала што не сярод рапсавых ніў, Не на дне Заімшэлых балот, А ў варшаўскай кватэры дажыў Кавалак мяне За апошніх пяць год. Адарвала ад галіны Ветрам ягаду маліны. Так сапраўдна балюча бо мы ў ланцугу адным звенні Гэта я, гэта мы, гэта наша з табой пакаленне Неафіт, што прыйшоў да сваёй беларушчыны роднай Не з брылём ў лапцях як вялося - а ў джорданах модных. Я ў табе сябе бачу - креакла з белым каўнерам, Sensitive sensual male - хоць cis-gender hetero, Не ідэальны зусім - лысы у дваццаць восем. І прымаю цябе - і сябе - такімі як ёсць мы. Праз скарлупінне прасунуўшы барадатую дзюбу, Першадрукар новай эры стаў Скарынам ютубу. Як вандроўніца Кіш маляваў беларускі Эдэм, дзе мая маляванка ў ім нумар 137. Ты сышоў не адзін, з табой побач ляжа дваццаты, Рэжысура жыцця вымагае змены фармату, І ў ранках суботы так часта занятых табой застанецца пустэча з блакітны Балдук глыбынёй. Усяго адзін прыпынак Нам да прайда ад дажынак, Пяць гадоў як паўгадзіны - Тут сівое, там маршчыны. Адарвала ад галіны Ветрам ягаду маліны. І калі ёсць недзе там зверху лепшая версія свету, І там ёсць Беларусь у якой заўжды цёплае лета - Там на Цнянцы Хрыстос у шэзлонгу з усмешкай разлёгся І каля яго нейкі лысы - у жоўтых кроксах.