У нас вы можете посмотреть бесплатно Вясна і ладныя акуні. Апошні лёд у Беларусі или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
Шчыра вітаю, спадарства! Гэтым разам вас чакае расповед пра сустрэчу на сакавіцкім лёдзе з ладнымі акунямі. Прыемна слухаць ды глядзець! А ў нас, дарэчы, амаль кожная сакавіцкая раніца дагэтуль пачынаецца з прымаразку. Але потым сонейка хутка апаноўвае наваколле, абуджае вясновыя гукі, уключае пошчакі птушак. Тут і самыя вакшталцоныя спевакі шпакі, і не набраўшыся шчэ голасу руплівыя жаўрукі, і асабліва гучныя зараз вераб’і. Стараюцца ад іх не адставаць і сініцы, дадаючы ў сваё ціньканне новыя, адметныя вясновыя ноткі. А колькі дзён таму нават бакланы спыняліся на прыбярэжных алешынах ды распавядалі нешта на сваёй мове. Там, дзе разводдзе, дык увогуле гамана стаіць небывалая, а галасней за ўсіх гусі гергечуць. Здавалася б, вясна паўсюдна: набракаюць пупышкі, гудуць пчолы, ужо, мабыць, і пралескі вось-вось з’явяцца. Але застаюцца шчэ куткі, дзе на вадаёмах захоўваецца трывалы лёд, а на лясных дарогах здзіўляюць мінакоў ды ласёў сваёй глыбінёй снегавыя каляіны. Не надта трапляе туды сонца, таму і зіма адыходзіць няспешна. У адной з такіх мясцін апынуліся мы надоечы з сябрам. Нават здзівіліся такому ператварэнню. Не асабліва і разлічвалі шчэ па добрым лёдзе пахадзіць, набраўшы з сабою разнаякіх спінінгавых прылад. Добра, што я адну са сваіх зімовых скрынь захапіў, а ў сябра лёдабур у машыне аказаўся ды вуда знайшлася. Карацей, пачалі прынаду не ў ваду доўгім вудзільнам кідаць, а ў лунку апускаць. Першая дзялянка нічога не дала, пасеяўшы тым самым сумневы: ці варта гэты лёд таптаць, калі побач чакаюць яскравыя вясновыя ўражанні?! Але сябра прапанаваў праверыць яшчэ адное мейсца, якое працягвала заставацца ў ценю хваін, бяроз ды алешын. Там у дадатак па замерзлай да гэтае пары балацявіне можна зручна і на бераг выйсці. На тым заценьку каля шырокага цыпеля і ўладкаваліся. Ды так удала, што ўжо на першай лунцы асноўныя падзеі тае вандроўкі і адбыліся. На пачатковай праводцы маю мармышку-безматылку рашуча з’еў жвавы акунь. Потым адразу і другі. Невялікія, але з’явілася адчуванне, што далейшы развой падзей будзе шчэ цікавейшы. Так яно і здзейснілася. Вось не шэнціла мне сёлетняй зімой з ладнымі акунямі (хаця, шчыра кажучы, не надта і намагаўся з імі сустрэцца), а тут неспадзявана, з чакаючымі побач у машыне спінінгамі, узяў ды выцягнуў на лёд на маленькім, але чаплістым гапліку пару сакавітых мацакоў. Ужо і не скажу дакладна, колькі часу гэтая вуда з адмысловай мармышкай на добрых акунёў чакала сустрэчы з імі. Не менш, чым сем гадоў таму яе падрыхтаваў, і з тае пары нічога не змяняў, аддаючы перавагу іншым снасцям – з балансірам ды так званай балдой. Атрымлівалася крыху і ў сябра, але як усё раптоўна пачалося, так хутка і скончылася. Спачатку пачаў драбнець памер акунёў, а потым увогуле, працерабіўшыся між вершалінамі дрэў, сонейка сказала: “Досыць! Я буду працягваць сваю вясновую справу, а вы шчэ крыху пасядзіце ды рухайцеся далей – аглядаць іншыя цікавыя мясціны, абіраючы іх для будучых спінінгавых прыгод”. На тым і дамовіліся. Дзякуй за ўвагу, спадарства, а неўзабаве вас чакае ўжо вандраванне па вольнай ад лёду рацэ. Вясна працягваецца, і калі падабаецца, што я раблю, то давайце падтрымліваць беларускае разам!