У нас вы можете посмотреть бесплатно "Ну было и было!" | Андрэй Стрыжак у Мікалая Халезіна — агляд на інтэрв'ю или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
Мы паглядзелі гэта за вас: інтэрв'ю Андрэя Стрыжака на канале "Перетрем с Халезиным" --------------------------------------------- Поўнае інтэрв'ю: • Репутация на грани: как сохранить доверие?... Данат: buymeacoffee.com/volya_novik TikTok: / volya_novik Instagram: / volya_novik Канал Дашы: / @daryahardzeichyk --------------------------------------------- У ліпені 2025 года на «Еўрарадыё» выйшаў артыкул пра харасмэнт з боку тагачаснага кіраўніка фонду BYSOL Андрэя Стрыжака. У публікацыі дзве актывісткі расказалі, што Андрэй дасылаў ім здымкі свайго чэлеса, хоць жанчыны не выказвалі на гэта згоды і не знаходзіліся з ім у сэксуальных стасунках. Праз некалькі дзён яшчэ адна актывістка расказала «Белсату», што таксама атрымлівала «дыкпік» ад Стрыжака. Акрамя таго, паводле яе слоў, Андрэй заляцаўся да яе і раней, хоць жанчына казала, што знаходзіцца ў стасунках і не хоча аніякага сэксуальнага ўзаемадзеяння з ім. Некалькі фемактывістак расказалі «Еўрарадыё», што ім вядома як мінімум пра сем выпадкаў харасмэнту з боку Андрэя Стрыжака. Пасля публікацый у СМІ фонд BYSOL правёў унутранае разбіральніцтва. Спецыяльна створаная ў фондзе камісія зафіксавала 12 (!) выпадкаў харасмэнту з боку Андрэя. Камісія рэкамендавала фонду цалкам спыніць супрацоўніцтва са Стрыжаком. Пасля абвяшчэння вынікаў Андрэй Стрыжак заявіў, што не прымае рашэння камісіі, лічыць яго несправядлівым і адмаўляецца пакідаць фонд. У адказ на гэта BYSOL выключылі з Міжнароднага гуманітарнага фонду. Частка супрацоўні:ц заявілі пра намер пакінуць Bysol. Праз некалькі дзён пасля гэтага Андрэй Стрыжак заявіў, што ўсё ж пакідае фонд салідарнасці BYSOL і перадае правы заснавальніка. Стрыжак сапраўды перадаў кіраванне літоўскай арганізацыяй. Аднак арганізацыя BYSOL таксама зарэгістраваная ў Польшчы і ЗША. У студзені 2026 года каманда BYSOL заявіла, што Стрыжак адмовіўся перадаваць кіраванне польскай і амерыканскай юрыдычнымі асобамі, хоць папярэдне каманда і Стрыжак пра гэта дамаўляліся. У тым жа месяцы на канале «Перетрем с Халезиным» выйшла інтэрв’ю з Андрэем Стрыжаком, у якім ні разу не прагучала ні слова «харасмэнт», ні слова «дыкпік». Затое ў відэа Халезін і Стрыжак вялі філасофскую размову пра рэпутацыю, факты і складаны лёс беларускага грамадства. Воля Новік і Даша Гардзейчык паглядзелі гэтую размову, каб вам не давялося. --------------------------------------------- 00:00 Знаёмцеся! Гэта Даша, і яна прымушае мяне глядзець на мужыкоў 01:38 Закос пад перадачу «Смак» і абарзеўшыя галубцы 03:55 «Харасмэнт» ці «ўмяшальніцтва ў асабістую прастору»? 06:20 Халезін: «Если общество зрелое, оно должно дать второй шанс» 09:11 Ніколі такога не было — і вось ізноў: Стрыжак vs. Гайдучэвіч 11:04 Стрыжак: «Кэнселинга не произошло» 15:34 Прабачэнне? Не, не чулі 17:11 «Культура адмены не працуе» на прыкладзе Гары Потэра — версія Андрэя Стрыжака 20:17 Пратаколу па выпраўленні памылак няма. Але ёсць Крымінальны Кодэкс 22:29 Андрэй Стрыжак ≠ BYSOL 25:53 Дзе сканчаецца асабістая справа і пачынаецца крымінальная? 26:41 Халезін: «Это все выучили. Больше объяснять ничего не надо» 28:25 Розныя карціны свету: што гэта азначае, калі адзін мужчына запрашае іншага на галубцы? 30:04 Мужчыны разважаюць пра тое, што такое рэпутацыя і пры чым тут Ціханоўскі? 32:20 Суадносіны крынжу і добрых спраў: ці можна героям прабачыць усё? 35:19 Харасмэнт нікуды не знік. Ён проста незаўважны. 39:11 Кевін Спэйсі, Джоні Дэп і Сяргей Сялецкі 42:16 Розніца паміж харасмэнтам і сэксуальнымі стасункамі 44:54 Чаму варта гаварыць пра такія выпадкі 46:26 Андрэй Стрыжак: «Воспринимает ли общество это как часть цены, которую платят те люди, которые занимаются тем, чем мы занимаемся?» 49:10 Мужчыны разважаюць пра лёс нацыі, беларускасць і эліту замежжа 55:04 Вынікі гэтай гісторыі