У нас вы можете посмотреть бесплатно Шчадрушка ідзе – Каляду вядзе! или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
Здаўна на Лідчыне падчас сустрэчы старога Новага года (з 13 на 14 студзеня) адзначалі шчодрую куццю (Святое Васілле). У кожнай хаце святкавалі Шчадрэц і чакалі гурт калядоўчыкаў, які абыходзіў хаты, спяваў песні-шчадроўкі і віншаваў гаспадароў на новае лета. Усе пажаданні былі накіраваны на багаты ўраджай і пладавітаць гаспадаркі. Звярталіся да жыхароў хаты, кідалі ў іх бок жытняе зерне са словамі: “Сеяеем-сеем, заясяваем, з Новым годам вас вітаем!” Наперадзе калядоўшчыкаў па традыцыі ішоў Зораноша з каляднай зоркай – сімвалам нябеснай зоркі, якая заззяла, калі нарадзіўся Ісус Хрыстос, а за ім – Павадыр з музыкамі, якія распачынаюць дзеянне. Галоўны персанаж гурта – Каза, яна – сімвал новага года, дабрабыту і багацця. Абавязкова ў калядзе ёсць Мядзведзь. Ён перадае гаспадарам моцны дух і здароўе, паказвае пацешныя трукі. Для карнавальнага настрою і гумару прысутнічалі хітрыя Цыганка або Цыган, мэта якіх – падмануць і насмяшыць прысутных у хаце. Завяршалі шэсце Механошы. Яны прымлі дары і пачастункі ад гаспадароў.