У нас вы можете посмотреть бесплатно Relikt - Туман у мора (Official Video) или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
Чакаем вас на нашых канцэртах. Квіткі: https://linktr.ee/relikt 22.03 - Беласток 5.04 - Вільня 19.04 - Кракаў 8.05 - Уроцлаў 16.05 - Варшава 17.05 - Лодзь 22.05 - Познань 24.05 - Гданьск 19.06 - Берлін 21.06 - Ротэрдам Download for free or buy Relikt music here: https://relikt-belarus.bandcamp.com/ Пампуйце бясплатна ці купляйце музыку Relikt: https://relikt-belarus.bandcamp.com/ Беларускі гурт Relikt выпусціў музычнае відэа да кампазіцыі “Туман у мора” з альбома “Дрэва жыцця”. “Сюжэт роліка пра дзяўчыну-спартоўку, якую прэсуе, аб’юзіць і харасіць азвярэлы трэнер, робіць незвычайны паварот, калі ахвяра, перанесшыся ў свет прыроды і адчушы сілы, што жывілі беларусаў спрадвеку, перамагае страх і рашуча адказвае агрэсару, - распавядае аўтар сцэнару і рэжысёр кліпа Кірыла Чычэліс. На яго думку, у аснове ўвасобленага на экране канфлікту ляжыць не што інае, як адвечная барацьба дабра са злом, жыцця са смерцю. “Зрэшты, узвязку з апошнімі падзеямі ў нашай краіне відэа здабыла новыя сэнсы”, - дадае лідар Relikt барабаншчык Аляксандр Дземідзенка. У кліпе зняліся Паліна Дзядзейка і Арсеній Шабан. Над відэа працавалі аператар Дзяніс Шрамякоў, гафер Ягор Кулік і асістэнт гафера Ілля Ільянкоў, грымёр Дарыя Марыненка, каларыст Андрэй Гарны, раскадроўшчыца Маша Агрэніч, дырэктарка здымачнай групы Маша Кохна і асістэнтка на пляцоўцы Аліна Агрэніч. “Туман у мора” - ужо другая сумесная праца музыкаў і рэжысёра: нядаўна Relikt запісалі абноўленую версію хіта “Прыйдзе іх дзень” класікаў беларускага рока гурта “Бонда”, а Кірыла Чычэліс аздобіў яе відэашэрагам, у якім распавёў гісторыю беларусаў, што выступалі і працягваюць выступаць на абарону праўды, гонару і чалавечай годнасці.