У нас вы можете посмотреть бесплатно Езуіцкі калегіум: як AI бачыць мінулае Берасця или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
Кароль Стэфан Баторый яшчэ ў канцы XVI стагоддзя планаваў запрасіць у Берасць езуітаў, але ажыццявіць гэта атрымалася толькі ў наступным стагоддзі. У 1620-х езуіты набылі камяніцу на рынкавай плошчы і неўзабаве ўзвялі драўляны касцёл Есуса і Святога Казіміра. У 1653 годзе Казімір Леў Сапега пачаў будаўніцтва вялікага мураванага касцёла ў барОчным стылі. Калегіум стаў цэнтрам адукацыі: тут дзейнічалі школа, бібліятэка, друкарня і першы гарадскі тэатр. У прыгарадзе Берасця езуіты мелі фальваркі, майстэрні, корчмы, бровары і цагельні, што прыносіла калегіуму сродкі і ўплыў у рэгіёне. Пасля скасавання ордэна ў 1773 годзе яго будынкі перадалі іншым манаскім ордэнам – у Берасці базыльянам. У 1814 годзе дзейнасць езуітаў была адноўлена, аднак у Расійскай імперыі ордэн забаранілі зноў у 1820-м . Да пачатку XIX стагоддзя касцёл ужо знаходзіўся ў паўразбураным стане, а перад будаўніцтвам крэпасці Брэст-Літоўск большую частку комплексу разабралі, астатнія будынкі прыстасавалі пад патрэбы войска. Тут размяшчаліся імператарская кватэра і каменданцкае ведамства. У міжваенны перыяд будынкі выкарыстоўвала польскае войска, пасля – інжынернае ўпраўленне Савецкай арміі. У 1970-я комплекс быў амаль цалкам знішчаны. Сёння фрагменты яго муроў яшчэ можна ўбачыць у цэнтры Цытадэлі. 3D-графіка, AI-генерацыя, мантаж — выканана пры ўдзеле незалежнага спецыяліста. Падбор архіўных матэрыялаў — Наталля Зданевіч, Алiна Дзеравянка.