У нас вы можете посмотреть бесплатно ''Загад. Дабраславены наш край" Ларыса Геніюш или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
ЗАГАД Ураджай шумлівы на палёх, лугі і рэкі, і азёры, і магутнéйшы бор ад бору — ўсё гэта даў нам добры Бог. БЛАГАСЛАВЕННЫ КРАЙ НАШ Благаславенны край наш ад азёраў сіні: Лугоў раздольле ды шырокі стэп, Сынам даючыя жыцьцё жанчыны І нівы, родзячыя хлеб. Благаславенныя лясы нашы і рэкі, Наш белы сад, блакітныя ляны. Благаславенныя заўсёды і навекі Краіны нашай верныя сыны! Адвечныя шляхі маёй Айчыны, Мячы і кнігі Белае Русі, І гарады, дзе родзяцца Скарыны, Сялібы, скуль выходзяць Кастусі. Благаславенныя старыя ў пушчах дрэвы, І мовы роднай найсьвяцейшы скарб. Старой зямлі старэйшыя напевы І продкі нашы, што ў курганах сьпяць. Авёс вяцісты, нівы жыта, пшаніцы звонкае калоссе і шмат дароў багатых ўвосень з зямелькі плодна-сакавітай. І хаты роднае парог, красу дзяўчатам нашым мілым, а дзецюкам буйную сілу — ўсё гэта даў нам добры Бог. Даў наквець белую садоў, багацце песняў мілагучных, а ў сэрцы даў агонь пякучы кахання да зямлі дзядоў. І даў загад нам добры Бог: каб кожны моцнаю рукою араў загон ды сеяў волю і родную зямлю сцярог. Ларыса Геніюш