У нас вы можете посмотреть бесплатно Сяргей Сахараў. Што адбываецца з медыя сёння і чым гэта адгукнецца заўтра?" или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
У 1939 годзе, каментуючы дэманстрацыю тэлебачання на сусветнай выставе, адзін з аглядальнікаў “Нью-Ёрк Таймс” пісаў: “Праблема тэлебачання ў тым, што людзі павінны сядзець і трымаць свае вочы прылепленымі да экрана; сярэдняя амерыканская сям’я не мае на гэта столькі вольнага часу". Калі зараджалася тэлебачанне, многія прагнозы будучыні гэтага феномена гучалі скептычна — здавалася, што яму няма месца ў тым ладзе жыцця, які ўсталяваўся ў звычайнага чалавека. Аднак сталася наадварот — гэты кірунак масмедыя так моцна паўплываў на людзей, што гэта чалавек з цягам часу пачаў выбудоўваць свой распарадак дня ў адпаведнасці з праграмай перадач улюбёных тэлеканалаў. Вы скажаце, што вас гэта не датычыць, бо вы ўжо даўно не аматар тэлебачання? Але ж са з’яўленнем Інтэрнэта і перамяшчэннем мас-медыя ў прастору глабальнай сеткі гэты працэс уплыву на чалавека, яго свядомасць, сістэму каштоўнасцей, матывацыю дзеянняў стаў яшчэ больш адчувальным. Сёння цалкам відавочна, што медыясфера — гэта не толькі крыніца інфармавання, трансляцыі культурных мадэлей, гэта важны фактар фармавання чалавека. Дзе апынуліся медыя сёння? Чаму вакол так шмат "жаўцізны"? Што не так з беларускім медыярынкам? Як праз некалькі гадоў медыя могуць змяніць жыццё звычайнага беларуса ў долі секунды? Разважаючы пра будучыню Беларусі, нельга абмінуць аналіз трэндаў, тэндэнцый і кірункаў развіцця сучаснай журналістыкі, узаемаадносін СМІ і сучаснага грамадства.