У нас вы можете посмотреть бесплатно Як працуе стрававальная сістэма? Беларуская мова для дзяцей. или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
Ян схадзіў на майстар-клас у SmartMinsk http://smartminsk.by/ Правяраем, як працуе стрававальная сістэма. Відэа для дзяцей па-беларуску. Мы ямо дзеля таго, каб арганізм атрымліваў патрэбную энергію для фізічнай і мазгавой дзейнасці. Пераварванне ежы, гэта працэс яе раздзялення. Зробім мадэль стрававання. Стрававальная сістэма пачынаецца ў роце. Выкарыстоўваем рукі замест зубоў. Апранаем пальчаткі і перамолваем бутэрброд. Механічна апрацоўваем ежу. Наступны этап, апрацоўка слінай. Яна не сапраўдная, зробленая з дапамогай хімічных рэактываў у лабараторыі. Мы зрабілі нашую ежу больш мяккай, каб яна прайшла праз глотку ў стрававод. Бярэм сліну піпеткай. Пры дапамозе ферменту сліны амілазы вугляводы расшчапляюцца. Ежа паступае ў страўнік. Там яна апрацоўваецца пры дапамозе страўнікавага соку. Бярэм пэпсі, ён заменіць страўнікавы сок. Ведаеце, чаму «пэпсікола» так называецца? У склад уваходзіць пепсін, фермент, які знаходзіцца ў страўніку, і кола – а гэта лісты трапічнай расліны. Дапамагаем ежы распушчацца ў страўнікавым соку. Наступны этап – кішэчнік, дзе адбываецца абсорбцыя – усмоктванне. Абяззаражваем страўнікавы сок пры дапамозе жоўці. Дадаем жоўць піпеткай. І пачынаецца працэс абсорбцыі. Пажыўныя рэчывы з ежы трапляюць у кроў. А ўсё астатняе выводзіцца з арганізму. Вось так адбываецца страваванне. Спадабалася, тады падпісвайцеся і не забывайце ставіць званочак, каб глядзець новыя відэа. Навука для дзяцей. Вітаю! Мяне завуць Вера Козел. Разам з маім братам Янам мы робім дзіцячы канал па-беларуску. Разам вучым беларускую мову, беларускія словы, чытаем вершы, гуляемся. Робім відэа па-беларуску і для маленькіх беларусаў. Спадзяемся, што разам з намі вы будзеце вывучаць роднае слова, літары, колеры, жывёлаў. Разам будзем гуляць і весела праводзіць час, рабіць нешта сваімі рукамі. Мы будзем рабіць агляды дзіцячых цэнтраў, і іншых цікавых месцаў у Менску і Беларусі для дзяцей, а таксама за яе межамі. / vera.kozel.33 https://vk.com/id547694525 Падпісвайцеся на мой канал: / @verakozel4567