У нас вы можете посмотреть бесплатно музыка или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
З вар'яцкага шпіталя ці то дома Ды збегла раз няшчасная кабета, Якая з малых год Была паклонніцаю мод I розум страціла праз гэта. Было, між іншым, лета. Яна тут зараз цераз плот I скокнула ў гарод Ды, завязаўшы нек па-свойму хустку, Давай тут прыбіраць старанна галаву: Лісцё ўтыкае морквы і капусту, I кроп, і іншую траву. Пасля па вуліцы прайшла, як быццам каралева, Хоць грудзі голыя і цела ўсё свіціцца, Аж сэрца, гледзячы, сціскаецца ад жалю. Аднак жа паабапал — справа, злева — За ёю бегла разявак мо з трыццаць, Галёкалі, іржалі. I нават нейкія два франты, Згубіўшы свой «шляхетны» сорам, Таксама любаваліся уборам, Хвалілі, што «пікантны». А колькі модніцам-кабетам Іх пахвала абыдзецца і грошай і турбот, Няшчасныя не думалі аб гэтым. Назаўтра ўжо ва ўсіх паклонніц мод, Якія пераймаць заўсёды рады, Дык не адзін заўважан быў распорак, А ззаду й спераду — па сорак. На галаве ж у іх не грады I нават не гарод, А проста — цэлае шматполле: Бульбянік тут развесіў голле, Там далей — іншы кораньплод; На самай макаўцы ячмень Пад вецярком сабе шумеў, А далей сырадэля Так міла белым тварыкам глядзела, I роем навакол гулі Двухногія чмялі. Якія ж выведу я тут маралі? Каб на галовах не аралі, Заводзячы севазварот шматпольны? Ды не, браткі, зусім Я клапачуся не аб гэтым, I байку прысвячаю ўсім, Хто слепа модзе пакланіцца здольны: Дзяўчатам ды кабетам, А больш за ўсіх дык маладым паэтам. 1926