У нас вы можете посмотреть бесплатно Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
Сёння Святлана Ціханоўская віншуе з Раством ўсіх беларусаў, якія адзначаюць гэтае свята 25 снежня. Ціханоўская: «Прыміце мае сардэчныя віншаванні са святам. Раство – гэта дзень міру і радасці. Сёння ў сэрцах хрысціян гучаць словы, якімі анёлы абвясцілі віфлеемскім пастухам аб Нараджэнні Збаўцы: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі!» На нашай роднай беларускай зямлі супакою зараз няма. Злачынны рэжым аб’явіў уласнаму народу вайну без правілаў. Невінаватых саджаюць у турмы. Грамадства спрабуюць напоўніць нянавісцю і страхам. Але гісторыя Раства кажа нам, што надзею забіць нельга – нават калі гэта хоча зрабіць тыран. Ірад можа пераконваць сваіх памагатых, што ён усемагутны, – але насамрэч ен асуджаны на паразу. Я веру: мы абавязкова вернем спакой у Беларусь. Мы адновім яго на самай трывалай аснове – на падмурку праўды і справядлівасці, павагі да правоў і годнасці кожнага чалавека. Мы абавязаныя перамагчы. І я веру, што ўсе вернуцца дадому. Што вернікі Царквы «Новае Жыццё» вернуцца дадому у свой храм, які ў іх гвалтам адабралі. Што вернуцца дадому Ігар Лосік, Мікіта Емяльянаў, Вольга Залатар, Уладзімір Мацкевіч і мноства іншых сумленных людзей, якія зараз сустракаюць Каляды не разам са сваімі сем’ямі. Я веру і кажу гэта кожнаму беларусу, хто стаміўся ці сумняецца. Я кажу гэта беларусам унутры краіны і за яе межамі. Я кажу гэта сусветнай супольнасці, сваім дзецям і самой сабе: мы пераможам, бо з намі праўда. З Нараджэннем Хрыстовым!»