У нас вы можете посмотреть бесплатно Віктар Шалкевіч - Патрыятычнае танга "Цнота" (2004) или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
У каяковым клубе сёння ўвечар будуць танцы. У клуб не ходзяць мужыкі і абарванцы. Там грае музыка прыемна, мілагучна - Сюды аднойчы завітаў сам пан паручнік. Рукою шчодраю аркестру даў два злотых I папрасіў, каб заігралі танга "Цнота". Арліным позіркам разгледзеўся наўкол I да Агнешкі цвёрдым крокам падышоў. Ach cnota, twoje srebro i złoto... Mam przy sobie twój ciężar, twój głas, Ale miłosć to zdarzy się raz. На сенным рынку, на вуліцы Баніфратраў Агнешку ведалі даўно і аж занадта. Агнешка хоць і маладая - год ужо з пяць, Як пачала зусім няблага зарабляць. Аркестра танга "Цнота" задушэўна грае, А пры сцяне ціхутка хлопцы размаўляюць - Яўген і Ярэк, Лёнік, Зміцер і Антось - Усе чакаюць:"Хіба далей бэндзе цось?" Ach cnota, twoje srebro i złoto... Mam przy sobie twój ciężar, twój głas, Ale miłosć to zdarzy się raz. Скончыўшы танга, пара нашых закаханых Пайшла шукаць куточак ціхі, утульны, цьмяны. I толькі селі на траву пад нейкім плотам, Як ён пачуў:"Найперш пенёндзы - мілосць потым". Паручнік цяжка ўздыхнуў, заплюшчыў вочы: "Не шчэнсьце, а по тых пенёндзах - а ні гроша". Але намеры ён яе разбіў ушчэнт, У ход прывёўшы найвышэйшы аргумент: "Ах, цнота, наша спульна тэнцнота. Пані полька, а я тэж поляк - То чы не да мі пані за так?!" У гэтую ноч раптоўна так і нечакана Агнешка сталася ахвяраю падману. Апроч таго, што злоўжываўся арганізм, Так быў зняважаны яе патрыятызм: Паручнік той меў на імя Менахем Больцэм. Паручнік быў, на жаль, жыдом і камсамольцам. Лічыўся лепшым ён агентам ГПУ I неўзабаве збег з Гародні ў Маскву. Па шкодзе будзь мудрэйшаю, Цнота: Памятай, хоць ён жыд, хоць паляк - Не давайся ніколі за так.