У нас вы можете посмотреть бесплатно Марозны студзень у вёсцы і на рэчцы. Прыгажосць беларускай зімы или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
Пасля насычанага рыбацкімі падзеямі снежня, пэўныя ды разнастайныя планы меліся і на студзень, звязаныя ўжо, аднак, з лядовым рыбацтвам. Але другі зімовы месяц усё істотна перайначыў, дзякуючы неспадзяваным ды нязвыклым маразам. Цяперака наша вясковая раніца найперш пачынаецца з ацяплення выстылай за ноч хаты. Ну і цягам дня дровы трэба падвозіць, бо некалькі санак за содні знікаюць лёгка. Толькі прамарудзь – і зноўку ўбачыш ранейшыя 13-14 градусаў. Кожны дзень цешым сябе спадзяваннямі на сіноптыкаў, якія ўпарта прадракаюць немінучую пахмурнасць і прагназуюць не болей за 20 градусаў, але штовечар неба вызорваецца і ўначы ўжо цягам тыдня трымаюцца трывалыя 27-28. Мы і раней падазравалі, што атабарыліся ў нейкім полюсе холаду, а сёлета канчаткова ў гэтым удакладніліся. Затое, як я люблю казаць, “у полі на волі”. Аднымі суседзямі ў нас зараз з’яўляюцца птушкі. Столькі вераб’ёў ды сініц каля сябе сабралі – быццам, са ўсяе вёскі прыцягнулі. Далучаюцца да іх зелянушкі і стрынаткі, бачыў адну берасцянку і валавоку – хвост у яе такі фацэтны, патырчакай. Мне, як аматару птушынае сябрыны, надта цікава, а ва ўзнагароду за захапляльныя назіранні штодзень прыносім семкі ды проса. Але нешта я адхіліўся ад асноўнае думкі – мне ж толькі дазволь тэму птушак завесці, дык і пра рыб нават забудуся! Дык вось, з рыбалоўляй асабліва не складвалася – усё чакаю жаданае адлігі. Не тое, каб вясковы клопат зусім не пакідаў часу рэчку наведаць ці на сажалку якую з лёдабурам ды вудай падскочыць, але, як той казаў, хэнці не ставала, ды й рыбу не хочацца марозіць, бо я ж усю яе, як й іншай парой года, адпускаю, таму імкнуся вяртаць у лунку ў прыдатным стане. Аднак тым разам сябры ўсё ж падбухторылі прыхаўрусіцца да іх. Ды й трэба ўжо як след прасякнуцца сапраўднай выкшталцонасцю снежнае ды марознае зімы, а не толькі бурчаць ды здзіўляцца, зіркаючы раз-пораз на метэастанцыю. Прывабіла і мейсца, куды накіроўваліся – на раку Пціч, на досыць павілясты яе ўчастак з непрыдатнымі ўзімку пад’ездамі. Але мы крыху прабіліся – каб менш ісці было. Церабіліся ўздоўж узлеску, колькі давала рады аўто, ну а, затрыманыя высокімі гурбамі, вырушылі па кімсьці ўжо пратупанай сцежцы. І вось тут напаткалі яскравыя ўражанні: акрамя ўпартых вудароў, якія прайшліся тутака відавочна надоечы, больш чалавечых слядоў і не праглядалася – толькі звярыныя. Назбіраў сабе здымкаў “лясной азбукі”, буду сядзець потым расшыфроўваць гэтую “абэцэдлу”, прыгадваючы досвед юнага натураліста. Тым часам і да рэчкі датупалі. Пакуляка мы з трэцім удзельнікам нашае сябрыны, прытрымліваючыся пакручастае сцежкі, пракладзенай па лясной балацявіне, захапляліся зімовай гожасцю, наш штурман-кіраўнік ужо выклаў на лёд некалькі акунёў, што спакусіліся на блешню, і прывязваў новую прынаду, бо ўлоўную найбольш упарты “мардач” увалок з сабой. А ў мяне ж, прызнацца, сумневы былі: ціск высокі, маладзік у дадатак. Карацей, ахвочы я ўзімку розныя прымхі прыдумляць. А насамрэч вунь як спраўна пайшло! Сам я пачаў з прынад кшталту балансіраў, што больш адпавядаюць майму характару, бо з імі шпарка абыходзіш лункі, і не трэба прысаджвацца. Але акуні пцічанскія хоць і былі досыць жвавымі, але на гэткія “гойдалі” не надта рэагавалі. Таму неўзабаве змяніў тактыку і стаў над пелькамі “варажыць” вудкамі з мармышкамі-безматылкамі. Ёсць у мяне ўлюбёныя прынады, што імітуюць шыціка без хаткі – на іх і працягнуў вымаць з-пад лёду спрытных акунёў ды назад піхаць, пакарыстаўшыся здымачамі. За гэтым заняткам, а таксама за выведкай прывабных рачных паваротак ды цікавымі размовамі і прабавілі час на прытульнай рэчцы. Не чакаючы сутоння, вырушылі ў адваротную дарогу. Каб яшчэ раз прагледзець “іерогліфы лясной азбукі” ды падзівіцца на маляўнічы захад агністага студзеньскага сонца, якое, наярыўшыся за дзень, надвячоркам зноўку прадвяшчала някепскі мароз.