У нас вы можете посмотреть бесплатно Данчык - Пагоня (1990) или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
Словы Максіма Багдановіча http://www.spievy.zmk-by.org/maly_pad... Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, - Успомню Вострую Браму святую І ваякаў на грозных канях. У белай пене праносяцца коні, - Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разбіць, не спыніць, не стрымаць. У бязмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі гады. Вы за кім у пагоню спяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды? Мо яны, Беларусь, панясліся За тваімі дзяцьмі ўздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон? Біце ў сэрцы іх, біце мячамі, Не давайце чужынцам быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць. Маці родная, Маці-Краіна! Не ўсцішыцца гэтакі боль Ты прабач, ты прымі свайго сына, За цябе яму ўмерці дазволь!... Усе лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далека грымяць Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.