• ClipSaver
ClipSaver
Русские видео
  • Смешные видео
  • Приколы
  • Обзоры
  • Новости
  • Тесты
  • Спорт
  • Любовь
  • Музыка
  • Разное
Сейчас в тренде
  • Фейгин лайф
  • Три кота
  • Самвел адамян
  • А4 ютуб
  • скачать бит
  • гитара с нуля
Иностранные видео
  • Funny Babies
  • Funny Sports
  • Funny Animals
  • Funny Pranks
  • Funny Magic
  • Funny Vines
  • Funny Virals
  • Funny K-Pop

Вітольд Ашурак - католік, палітык трэцяга тысячагоддзя. | скачать в хорошем качестве

Вітольд Ашурак - католік, палітык трэцяга тысячагоддзя. | 3 года назад

скачать видео

скачать mp3

скачать mp4

поделиться

телефон с камерой

телефон с видео

бесплатно

загрузить,

Не удается загрузить Youtube-плеер. Проверьте блокировку Youtube в вашей сети.
Повторяем попытку...
Вітольд Ашурак - католік, палітык трэцяга тысячагоддзя. |
  • Поделиться ВК
  • Поделиться в ОК
  •  
  •  


Скачать видео с ютуб по ссылке или смотреть без блокировок на сайте: Вітольд Ашурак - католік, палітык трэцяга тысячагоддзя. | в качестве 4k

У нас вы можете посмотреть бесплатно Вітольд Ашурак - католік, палітык трэцяга тысячагоддзя. | или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:

  • Информация по загрузке:

Скачать mp3 с ютуба отдельным файлом. Бесплатный рингтон Вітольд Ашурак - католік, палітык трэцяга тысячагоддзя. | в формате MP3:


Если кнопки скачивания не загрузились НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru



Вітольд Ашурак - католік, палітык трэцяга тысячагоддзя. |

Розныя часы ўздымаюць розныя праблемы. Так у часы Касцёла Апосталаў, пра што апісвае кніга Дзеянняў Апосталаў, перад хрысціянамі паўстала праблема: трэба рабіць абразанне ці не. Чаму наогул паўстала такое пытанне? Бо вучні клапаціліся аб нязменным пераказванні навучання Хрыста аб Валадарстве Божым. Такое стаўленне да дакладнасці ў навучанні Мудрасці Божай паходзіць ад часоў Старога Запавету. Вернасць навучанню Евангелля - гэта пытанне жыцця і смерці. "Навука ў мудрага — крыніца жыцьця, якая аддаляе ад сьмерці" - так чытаем у Выслоўях Саламонавых 13,14. І далей: "Галеча і ганьба таму, хто пагарджае навукай; а хто трымаецца настаўлення, пашанаваны будзе." ( 13, 18) Апосталы, захоўваючы вернасць Божаму навучанню, пастанавілі: абразанне, старазапаветны знак прыналежнасці чалавека, народу да Бога, не ускладаць як абавязак на новых вернікаў (Дз 15, 1–2. 22–29). Бо з часоў Хрыста новым знакам прыналежнасці да Госпада ёсць любоў. Любоў узаемная, якая праяўляецца ў служэнні. Хрыстос не раз тлумачыў, што прышоў служыць, а не каб Яму служылі. У сваю чаргу, вернасць Хрыстоваму навучанню праяўляецца ў вернасці Ягонаму слову і захавае яе той, хто любіць Настаўніка. "Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё…" (Ян 14,23). У Евангеллі пішацца, што для хрысціянаў распазнавальным знакам у свеце будзе ўзаемная любоў. Перад чалавекам у трэцім тысячагоддзі ўзнікае таксама пытанне, як не згубіць сувязь з Госпадам і што будзе знакам прыналежнасці да Госпада. Асаблівую актуальнасць гэтае пытанне набірае на фоне ерасяў, якую прапаведуюць некаторыя епіскапы на чале з патрыярхам. … Пра палітычнае служэнне.. У гадавіну смерці Вітольда Ашурка, што адзначалі 21 мая, прыгадаем яго жыццё. Гэты чалавек быў тым, хто ламаў людзкія стэрэатыпы. Напрыклад, нам часта кажуць: "палітыка - гэта брудная справа". Ён жа пераканаў, што так не ёсць. І сваім жыццём засведчыў, што Касцёл не памыляецца, калі заахвочвае католікаў займацца палітыкай (КСВК 565-574). Акурат у жыцці Вітольда так сталася, што, дзякуючы палітыцы, ён стаў бліжэй Бога. Ён жыў у тыпічнай беларускай сям’і у якой была міжканфесійная еднасць. Бацька - католік, маці - праваслаўная. Вітольд, старэйшы сын, ахрышчаны ў Касцёле, яго малодшы брат Андрэй - быў ахрышчаны ў царкве. Але ж ніхто з іх так насамрэч не дакучаў сваімі малітвамі Госпаду, аж пакуль Вітольд у 2010 г, з-за палітычнага пераследу, не апынуўся на сутках. І вось тады яго палітычнае і рэлігійнае жыццё актывізавалася. Пасля выхаду з турмы, як ўзгадвае яго брат Андрэй, Вітольд уступіў у партыю БНФ, і тады ён пачаў станавіцца бліжэй Госпада. У выніку, ў 2020 г., ён быў ужо сапраўдным католікам. Быў вернікам, які маліўся кожнага дня. Ён, між іншым, маліўся і ружанец. Лідчане, якія ў жніўні 2020 г супольна маліліся пампейскую навэнну, узгадваюць ружанец каля фарнага Касцёла. Зрэшты, іх за гэту малітву пасля судзілі. Пра сваю штодзённую малітву ён пісаў і ў лісце з турмы да сваёй жонкі. Апрача таго, што маліўся прыватна за кратамі, яшчэ чытаў Біблію. Гэта была, бадай, ці не адзіная рэч, якая вандравала разам з ім па камерах. Вобраз Вітольда, які вырысоўваецца з медый і ўспамінаў найбліжэйшых і сяброў, складаецца такі. Гэты чалавек верыў у Валадарства Божае. Служачы яму, ён служыў для палітыкі. Служачы палітыцы - служыў чалавеку. Вось у гэтым служэнні палітыцы і праяўлялася яго хрысціянская любоў. Пра знак прыналежнасці… За кратамі Вітольд меў нашытую жоўтую налепку. У беларускіх турмах сёння такімі налепкамі пазначаюцца ўсе палітычныя вязні. Для турэмшчыкаў гэта пэўны знак асаблівага зневажальнага стаўлення да такіх людзей, знак ганьбы. Але хто ведае, можа акурат гэтай самай жоўтай біркай калісьці пачнуць ганарыцца. У свой жа час і крыж на якім укрыжоўвалі Хрыста, быў сімвалам ганьбы і паразы, а пасля стаўся знакам ушанавання і перамогі. Аднак, з упэўненасцю можна сказаць адно: служэнне палітыцы Вітольда Ашурка стала знакам яго прыналежнасці да вучняў Хрыстовых. Кампендый Сацыяльнана Вучэння Касцёла ў п.565 кажа, "для свецкіх вернікаў палітычная дзейнасць з’яўляецца годным і адказным выкананнем хрысціянскага абавязку служыць бліжнім". Выконваючы абавязак служэння палітыцы праз служэнне іншым, сам жывучы па простай формуле "беларус беларусу беларус", Вітольд паказаў як мае выглядаць той самы хрысціянін у трэцім тысячагоддзі хрысціянскай эры, аб чым кажа КСВК у п.551. Для яго палітыка была "шляхетнай формай любві" (Пій ХІІ) і дарогай да Бога. У выніку яго палітычная дзейнасць для веруючых беларусаў стала прыкладам выканання навучання аб хрысціянскай любві на практыцы. Яго служэнне палітыцы і ёсць адказ на пытанне, як любіць гэты свет. #палітыка #беларусы #ВітольдАшурак #костёл #католики #социальное #церковь ‪@belsat_news‬

Comments

Контактный email для правообладателей: [email protected] © 2017 - 2025

Отказ от ответственности - Disclaimer Правообладателям - DMCA Условия использования сайта - TOS



Карта сайта 1 Карта сайта 2 Карта сайта 3 Карта сайта 4 Карта сайта 5