У нас вы можете посмотреть бесплатно Крыжовы Шлях Хрыста I-XIV или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
Крыжовы Шлях GonzaloVidal Т: Кс. Тадэвуш Крыштопік, Марыя Новікава 1.Скажы, Збавіцель наш і Бог, Суддзя усіх народаў! Чаму дазволіў ворагам твае калечыць словы? Чаму схіліў сваё чало прад выракам нікчэмным? “Людзі не мелі б моцы і ўлады нада Мною, Калі б Айцец нябесны не дапусціў такога! Хоча Айцец мой любы, каб за грэх я ахвярай стаў!” 2.Скажы, Збавіцель наш і Бог, лясоў і кветак Творца! Чаму замест удзячнасці Табе крыж людзі дораць! Чаму цалуеш Ты яго, чаму да сэрца туліш? “Бо мой Айцец спрадвеку крыж несці Мне прызначыў На тое Я радзіўся і на свет прыйшоў! Крыж стане знакам ласкі і збаўлення для ўсіх людзей!” 3.Скажы, Збавіцель наш і Бог, Пан Моцны, Несмяротны! Чаму ляжыш Ты на зямлі, а ўваскрашаў памерлых? Ці верныя не згорашацца, не ўзрадуюцца злыя? “Божая моц у праўдзе, сіла мая ў пакоры, Прагну Я вас узмоцніць, каб вы ўставалі адразу. Бог дасць вам сілу, бо моц дасканаліцца ў слабасці!” 4.Скажы, Збавіцель наш і Бог, Прачыстай Панны Сыне! Ці Ты таксама, як і мы, чакаеш суцяшэння, Любові сэрца чыстага і вернасці сяброўскай? “Сэрца маёй Матулі – моцны агоньлюбові, Жудасць маіх пакутаў разам са Мной адчувала! Сэрца маё спазнала суцяшэнне і узмацненне!” 5.Скажы, Збавіцель наш і Бог, які абраных клічаш, Чаму абраў Сымона Ты, каб падзяліцца крыжам? Няўжо не выпадкова ён на шлях крыжовы выйшаў? “Час для спаткання з ласкай сам ты не выбіраеш – Я момант той знаходжу, каб разбудзіць душу. Хто, як Сымон – спагадай, таго ў дом мой Я запрашу”. 6.Скажы, Збавіцель наш і Бог, чым той парыў каштоўны, Што Вераніцы ў дар Ты даў свайго адбітак Твару? Няўжо дапамагчы Табе ёй сапраўды ўдалося? “Вартасць яе – ў любові, што дадае адвагі. Гэта душа як светач у раўнадушша цемры. Дзеля такіх вось душаў справядлівасць стрымае Бог” . 7.Скажы, Збавіцель наш і Бог, ўсіх існых скарбаў Творца, Як можаш боль такі цярпець і мукі прыніжэння – Ты каля стоп людскіх ляжыш, ля ног сваіх стварэнняў? “Ойча, малю, прабач ім, так, як і Я прабачыў. Не разумеюць людзі, што іх зрабілі рукі... Гэтак і вы рабіце: злое прабачайце ўсім.” 8.Скажы, Збавіцель наш і Бог, настаўнік міласэрных, Чаму жанчынам Ты сказаў, спынілі каб рыданне – Былі ж іх слёзы ўслед Табе ад сэрца спачуваннем? “Плач той людскім быў страхам прад немінучай смерцю. Толькі не смерці цела трэба было баяцца. Памятаць людзям трэба, што душу знішчае грэх”. 9.Скажы, Збавіцель наш і Бог, што падаеш знямоглы! Няўжо падняцца зможаш зноў, хоць смерць твая ўжо блізка? Няўжо сам хочаш несці крыж аж на гары вяршыню?! “Я прагну выпіць келіх, келіх з рукі Айцоўскай, Бо вашых душ збаўленне мае бясконцую вартасць! Перапрашальным дарам для Айца будзе смерць мая!” 10.Скажы, Збавіцель наш і Бог, што любіш чыстасць сэрца, Чаму дазволіў грэшнікам зрываць тваё адзенне, Чаму, пазбаўлен вопраткі, на крыж Ты быў узняты? “Людзі ў Мяне забралі ўсё, што узяць магчыма, Толькі забраць любові й чыстасці не змаглі. Прагну Я даць вам чыстасць, каб Бога вы ўбачылі!” 11.Скажы, Збавіцель наш і Бог, у рукі грэшных выданы, Чаму на крыж, як на алтар Цябе яны усклалі, Цвікамі так бязлітасна прыбілі рукі й ногі?! “Любоў Мяне трымае, а не цвікі на крыжы, Бо Я добраахвотна за вас жыццё аддаю, Як Я чакаў хвіліны, калі гэта споўніцца!” 12.Скажы, Збавіцель наш і Бог, узняты над зямлёю, Чаму твая малітва, сціскае нашы сэрцы, Чаму гаворыш, што цяпер Айцец Цябе пакінуў? “Бо Я перажываю, ўсе вашыя спакусы, Роспач і ўсе мучэнні, што людзі церпяць за грэх. У гэтай цемры дух Мой аддаю майму Айцу!” 13. Скажы, Збавіцель наш і Бог, адданы ў рукі Маці, Як можна боль той перажыць, які яна адчула, Каб цемра помсты, цемра зла не закранула сэрца? “Сэрца Маёй Матулі – гэта агмень любові. Зло ад Яго ўцякае, помсты яно не знае. Богу дае ў ахвяру боль свой і смерць Маю.” 14.Скажы, Збавіцель наш і Бог, жыццё і ўваскрасенне! Ці будзе горычы й журбе аднойчы заканчэнне? Няўжо заўсёды плакаць нам прад гэтаю грабніцай?! “Хутка ўжо час – паверце. Хоць Я спазнаў сон смерці, Моцы любові Божай тленне не закране. Камень не мае ўлады, каб затрымаць Мяне.”