• ClipSaver
  • dtub.ru
ClipSaver
Русские видео
  • Смешные видео
  • Приколы
  • Обзоры
  • Новости
  • Тесты
  • Спорт
  • Любовь
  • Музыка
  • Разное
Сейчас в тренде
  • Фейгин лайф
  • Три кота
  • Самвел адамян
  • А4 ютуб
  • скачать бит
  • гитара с нуля
Иностранные видео
  • Funny Babies
  • Funny Sports
  • Funny Animals
  • Funny Pranks
  • Funny Magic
  • Funny Vines
  • Funny Virals
  • Funny K-Pop

25 сакавіка 2024 г. Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. скачать в хорошем качестве

25 сакавіка 2024 г. Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. 1 год назад

скачать видео

скачать mp3

скачать mp4

поделиться

телефон с камерой

телефон с видео

бесплатно

загрузить,

Не удается загрузить Youtube-плеер. Проверьте блокировку Youtube в вашей сети.
Повторяем попытку...
25 сакавіка 2024 г. Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы.
  • Поделиться ВК
  • Поделиться в ОК
  •  
  •  


Скачать видео с ютуб по ссылке или смотреть без блокировок на сайте: 25 сакавіка 2024 г. Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. в качестве 4k

У нас вы можете посмотреть бесплатно 25 сакавіка 2024 г. Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:

  • Информация по загрузке:

Скачать mp3 с ютуба отдельным файлом. Бесплатный рингтон 25 сакавіка 2024 г. Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. в формате MP3:


Если кнопки скачивания не загрузились НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru



25 сакавіка 2024 г. Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы.

Дарагія мае суродзічы, Сто шэсьць гадоў таму – 25-га Сакавіка 1918 году – пасьля стагодзьдзяў няволі, беларускі народ парваў ланцугі, у якіх яго трымала чужая імпэрыя, і абвясьціў сьвету незалежнасьць свае дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзень 25-га сакавіка стаўся нашым найвялікшым сьвятам, і, нягледзячы на ўсе высілкі ўсходняга суседа, каб нас сьцерці з паверхні Зямлі, народ наш больш як сто гадоў змагаецца, каб адрадзіць свой вольны край. Натхнялі нас ідэалы 25-га Сакавіка. У вельмі неспрыяльных для нацыянальнага адраджэньня варунках у Беларусі вырасла і выхавалася на ідэях БНР новае пакаленьне беларускіх палітыкаў, якія здолелі ў сваю чаргу скарыстаць распад СССР і дасягнуць абвяшчэньня 25 жніўня 1991 году незалежнасьці краіны ў новым абліччы – Рэспублікі Беларусь. На жаль, здабытая ў 1991 годзе дзяржаўная незалежнасьць ізноў апынулася пад пагрозаю. Усталяваная з дапамогаю Масквы дыктатарская ўлада Лукашэнкі стварыла рэальную пагрозу існаваньню ўжо ня толькі дзяржаве, але і беларускай нацыі. Але беларускі народ змагаецца за сваю будучыню, што яскрава выявілася ў магутным уздыме 2020 году. Найбольш яскравым доказам таго ёсьць факт, што наш асноўны дзяржаўны ворган – Рада БНР, захавалася да сёньня. Бальшавіцкая акупацыя прымусіла Раду БНР пакінуць краіну і выехаць у эміграцыю, але і на чужыне яна не спыніла сваю дзейнасьць. На выгнаньні Рада БНР захоўвае ідэалы БНР і да сёньня трымае мандаты дзяржаўнаe ўлады, атрыманыя ад Першага Усебеларускага Кангрэса.Такога ўзроўню паўнамоцтваў ня меў і ня мае пакуль ніводзін з урадаў Беларусі. Яны альбо прызначаліся пры саветах ці абіраліся ў выніку фармальных альбо сфальшаваных выбараў. Рада БНР вітала абвяшчэньне незалежнасьці Рэспублікі Беларусь і магла б перадаць свае паўнамоцтвы ўраду Рэспублікі Беларусь, дзейнасьць якога адпавядала б ідэалам БНР і гарантавала б незалежнасьць нашага краю, але такога пакуль не сталася. У сувязі з гэтым Рада БНР павінна і надалей выконваць сваю ранейшую ролю. Сёньня Рада БНР стаіць побач з дэмакратычнымі нацыянальнымі сіламі, што змагаюцца з дыктатарскім рэжымам у Беларусі і дзейнічаюць для нацыянальных інтарэсаў Беларускага народу. У адпаведнасьці са сваімі паўнамоцтвамі і магчымасьцямі Рада БНР удзельнічае ў гэтым змаганьні, каб наблізіць той час, калі яна зможа перадаць свае паўнамоцтвы годнаму ўраду незалежнай дэмакратычнай Беларусі і тым самым забясьпечыць пераемнасьць ідэі беларускай Незалежнасьці на падставе Акта 25 сакавіка 1918 году. Сёньня заклікаю кожнага з Вас не забывацца пра наш родны край, і пра гераізм і ахвярнасьць нашых продкаў, якія ня раз ішлі паміраць, каб жыла Беларусь. Дзякуючы ім мы яшчэ маем край – які мы цяпер мусім бараніць, каб не пакінуць жабракамі – «SANS DOMICILE FIXE» – нашых дзяцей і ўнукаў. Няма ў нас большага скарбу, як свая дзяржава. Ня дайце ўзурпатару прадаць яе ворагам ды асіраціць Вас. Прыйшоў час, калі сапраўдным беларусам трэба забыцца пра ўсё тое, што іх дзеліць і аднавіць САЛІДАРНАСЬЦЬ, якая так моцна нам патрэбная, каб выжыць. Мы разумны, здольны і добры народ. Сорам, што рэжым з нас зрабіў у вачах вольнага сьвету суагрэсараў суседняга краю, зь якім мы стагодзьдзямі жывём у згодзе. Нашым абавязкам ёсьць даказаць, што народ наш ня хоча вайны! Адзінае, што мы жадаем, гэта жыць спакойна на нашай уласнай вольнай зямлі. Дык віншую Вас усіх з нашым вялікім нацыянальным сьвятам, мае дарагія суродзічы! Памажы нам Божа! Жыве вольная і незалежная Беларуская Народная Рэспубліка! Івонка Сурвілла, Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Comments

Контактный email для правообладателей: [email protected] © 2017 - 2025

Отказ от ответственности - Disclaimer Правообладателям - DMCA Условия использования сайта - TOS



Карта сайта 1 Карта сайта 2 Карта сайта 3 Карта сайта 4 Карта сайта 5