У нас вы можете посмотреть бесплатно Пісьменнікі бываюць не толькі мёртвыя | Альгерд Бахарэвіч. Адкуль бяруцца кнігі или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
Сённяшні выпуск падкасту — нефарматны. Адкуль бяруцца кнігі, мы спыталі ў Альгерда Бахарэвіча. І ён адказаў маналогам пра сутнасць пісьменніцтва — адначасова адзінага ў свеце высакароднага падману, тэрыторыі поўнай свабоды і вельмі небяспечнага занятку. Думкі пра таямніцу творчасці ўвайшлі ў найноўшую кнігу аўтара “Папяровы Голем”. У новым выпуску падкасту Альгерд Бахарэвіч распавядае, як у шабаноўскім дзяцінстве ўсвядоміў уласную іншасць і даведаўся, што пісьменнікі бываюць не толькі мёртвыя. Разважае пра боль, з якога нараджаюцца кнігі, пра полымя амбіцый, уласцівае кожнаму аўтару. Пра раннія тэксты, якія хацеў бы забыць, пра эмпатыю і талент пераўвасаблення, веру ў натхненне і рытуал чытання ўголас. А таксама пра непаўторнае дыханне літаратуры, без якога аўтар не можа жыць ужо 30 гадоў. 00:00 "Адкуль бяруцца кнігі" 01:13 Пісьменніцтва як рытмічнае дыханне 08:08 Пачуццё іншасці ў Шабанах і пошук паратунку ў кнігах 11:34 Знаёмства з нямёртвым пісьменнікам 13:17 Мастацтва з нічога стварыць усё 15:17 Літаратура — высакародны падман 16:05 Як Конан-Дойль навучыў курыць 17:13 З якога болю нараджаюцца кнігі 22:43 Старыя майстры: Кафка, Джойс і Набокаў 24:29 Тэрыторыя поўнай свабоды 25:17 Добры тэкст мусіць нешта змяняць 26:21 Галоўны пісьменніцкі страх 28:13 Праца без адпачынку 29:16 Важная постаць перакладчыка 30:38 Вольны час як прывілей і праклён 31:39 Ідэальнае месца для пісьма 32:38 Першая чытачка і музычнасць прозы 34:18 Раннія тэксты, якія хочацца забыць 35:40 Залежнасць ад працэсу і чытацкай пахвалы 40:40 Ці кантралюе аўтар уласны твор 42:28 Эмпатыя і майстэрства пераўвасаблення 43:38 Чаму фантазія небяспечнейшая за праўду 46:14 Вера ў натхненне 47:40 Тры парады тым, хто піша Усе выпускі падкасту "Адкуль бяруцца кнігі": • Адкуль бяруцца кнігі Падпісвайцеся на "Літрадыё": telegram — https://t.me/litradio_by facebook — / litradio.by instagram — / litradio_by soundcloud — / litradio_by #бахарэвіч #літрадыё #падкаст #пабеларуску #літаратура #беларусь #podcast