У нас вы можете посмотреть бесплатно Manetny Dvor - Ведзярэйка или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
Русалкі - у славянскай міфалогіi духі вадаёмаў, у якіх ператвараюцца памерлыя дзяўчаты, тапельніцы ды неахрышчоныя дзеці. На Беларусi ўсталявалася шмат вiдаў русалак. Ласкатухi - у перакладзе са стараславянскай "ласкатаць" - "казытаць". Самы распаўсюджаны вiд русалак. У асноўным, гэта маладыя дзяўчыны-тапельніцы, любімы занятак якіх адлоўліваць самотных людзей і казытаць іх да смерці. Маўкi - нехрышчоныя или ненароджаныя дзеці-тапельцы, валодаюць зманлівай прыгажосцю, завабліваючы даверлiвых падарожнікаў. Вадзянiцы - жывуць ў рэках і верасовых балотах. Яны ходзяць голыя, з распушчанымі валасамі, жывуць дружна, лунаюць пад вадой, але выходзяць і на бераг; гарэзуюць, спяваюць, сваволяць, рагочуць, пампуюцца на бліжэйшых дрэвах. Азярнiцы - жывуць ў сажалках, азёрах і на затопленых абалонах. У азярніц доўгія зеленаватыя валасы, цёмная скура, ступні ў выглядзе плаўнікоў. I хоць знешне істоты нагадваюць людзей, замест крыві ў іх нібыта вада, і на дотык яны вельмі халодныя. Размаўляюць азярніцы на незмыслай, як бы птушынай мове. Ведзярэйкi - даволi прыхаваныя і таямнічыя, бо жывуць ў студнях і пячорных вадаёмах. Адшукаць Ведзярэйку не проста. Для гэтага трэба сысці глыбока ў пячоры або спусціцца на дно студні. І там, у апраметнай цемры, калі пашанцуе, можна сустрэць гэтую невегодную русалку. Ведзярэйкi даволі чысценькія, з бледнай скурай і белымi бы снег валасамi. Вочы ў іх зялёныя і замест ног два плаўніка. У адрозненне ад наземных русалак, яны вельмі палахлівыя, і не гатовыя да сустрэчы з людзьмі. Але калі ім хто-небудзь спадабаецца, то яны абавязкова спакусяць, зацалуюць, а пасля ўцягнуць за сабой у халодную празрыстую ваду. Iдэя, музыка, словы - Змiцер Гайдэль Запiс, звядзенне, мастэрынг - Алесь Вiкун'я-Аррыетта (VIKSTUDIO) Мастацкае афармленне - Алесь Балдакоў Вакал - Змiцер Гайдэль, Iлона Лаўрэнiна, Вiктар Драгун Рытм - Цiмур Гайдэль Сола - Віталь Кудлачоў Бас - Алесь Вiкун'я-Аррыетта Барабаны - Раман Ляпуноў Шоу - Вiктар Драгун