У нас вы можете посмотреть бесплатно Крыжовы шлях или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
1. Сын Божы выданы у рукі грэшных, Перад судом Ён як злачынца стаў. Пілат не ведае, што Бога судзіць, Хоць адчувае праўду і любоў! Так кожны раз, калі мы дзёрзка судзім, Хоць і не знаем часам праўды ўсёй, Як той Пілат тады мы паступаем, Што асудзіў Нявіннага на смерць! 2. Бярэ Пан Езус крыж сабе на плечы, Бо Ён прымае, што Айцец дае. Каб за грахі людскія стаць ахвярай, Бо дзеля гэтага прыйшоў на свет. Калі мы крыж свой так, як Ён, прымаем, З любоўю, верна да канца нясём, Каб з крыжам Збаўцы праз свой крыж з’яднацца, Тады ён нас у неба прывядзе. 3. Ён на зямлю ўпаў з вялікім болем, А крыж прыціснуў твар да камянёў. Няўдзячны крыж, які ж ты цяжкі, цвёрды, Нібыта зроблены з людскіх грахоў! Ляжыць Сын Божы каля ног бязбожных, З пагардай каты на Яго глядзяць, Мае грахі сярод нялюдскай злосці, Гнятуць Збавіцеля ў пыл і прах. 4. Шлях на Галгофу ў болі і самоце, Сярод блюзнерства, смеху і зняваг. Аднак Хрыстова Сэрца адчувае, Прысутнасць Маці і Яе любоў. Так, як Марыя, я хачу быць побач, З Табою, Езу, каб Твой боль адчуць! Так, як Марыя, спачуваць і сёння, Таму, хто побач цяжкі крыж нясе! 5. Спаткаў Хрыста Сымон Кірынеянін, Яго прымусілі панесці крыж. Хоць неахвотна памагаў спачатку, Ўсім сэрцам потым Бога палюбіў. Так, як Сымон, я часам збунтаваны, Калі прымушаны рабіць дабро. А як змагу цярпліва пакарыцца, Я ўдзячны Богу, што Ён даў мне шанс! 6. Ніхто не зможа апісаць пакуты, Якія Збаўца ў Сэрцы перанёс! Вымоўны жэст – паслуга Веранікі, Што чула Боскі выцірае Твар! На белай хусце Твар нерукатворны Адлюстраваў Бог, каб запомніў свет, Што перанёс Пан на шляху крыжовым І як нам трэба чуласць сэрца мець. 7. Біч падганяе – зноў Ён спатыкнуўся, Пацалаваў яшчэ раз пыл зямны, Бо сам казаў, што хоча выпіць келіх – Пакуты келіх, што дае Айцец! Як акіян бяздонны і бязмерны, Так гэты келіх кары за грахі, Што за правіны нам прыняць належыць. А Ён бярэ адказнасць на сябе! 8. Жанчыны плачуць у сваім бяссіллі, Несправядлівасці ім не стрымаць! Бо моцным свету гэтага здаецца, Што ім дазволена жыццё забраць! Не нада Мною плачце, а над тымі, Хто Богу месца ў сэрцы не дае! Калі упарта каяцца не будуць, Напэўна згінуць у грахах сваіх. 9. Ён зноў павалены цяжарам крыжа, І абдымае нібы ўсю зямлю. Яна натолена людскім цярпеннем, Крывёю Авеля й малых дзяцей. Ні хараства у Ім, ні прыгажосці, Людзьмі зняважаны, адрынуты, Ён на сябе узяў цярпенні нашы, За беззаконні нашы зранены. 10. Вось і Галгофа! Вось гара ахвяры! Жахлівы від для ўсіх, хто з Ім прыйшоў! Але Ён прагне каб Айцу, што ў небе, Узнагародзіць за грахі людей! Каб Караля прынізіць і зняславіць, Зрываюць каты вопратку з Яго. Аднак Хрыстова годнасць і нявіннасць, Тых засароміць, што так любяць грэх! 11. Крыж як алтар, а Езус як Баранак, Што на алтар, каб закалоць, кладуць, Дае прабіць свае Ён рукі й ногі, Бо сам хацеў за грэх адплатай стаць! Хто зразумець Хрыста намеры зможа? Каму адкрыецца, што ў Сэрцы меў? Той, хто вятры і мора супакойваў, Безабаронны, як ягнё, ляжыць! 12. “Калі ўзвышан буду над зямлёю, Я да сябе тады ўсіх прыцягну! Вярнуцца да майго Айца народы, Праслаўлен буду Я з Айцом навек!” Ён перад смерцю моцна ўсклікае, Айцу у рукі дух свой аддае. Хрыстова смерць перамагае пекла, Хрыстова смерць перамагае грэх! 13. Здымаюць з крыжа ўжо Хрыстова Цела, Збалелай Маці Сына аддаюць. Найпрыгажэйшае Дзіця для свету Яна дала – Яго ж адкінуў люд! Найбольш жахлівае злачынства свету, Саму любоў забіць і прыгажосць! У свеце большай не было пакуты, Чым невыносны Сэрца Маці боль! 14. Яны пад крыжам да канца стаялі, Любоў мацнейшая, чым смерць сама. Апостал Ян, Марыя Магдалена Не пакідалі Багародзіцу. Так цяжка бачыць, як Жыццё і Святасць, Хаваюць людзі у халодны склеп, Пакладзен на ўваход вялізны камень, Як быццам Бога можна паўстрымаць!