У нас вы можете посмотреть бесплатно Крыжовы шлях или скачать в максимальном доступном качестве, видео которое было загружено на ютуб. Для загрузки выберите вариант из формы ниже:
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием видео, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса ClipSaver.ru
1. Сын Божы выданы у рукі грэшных, Перад судом Ён як злачынца стаў. Пілат не ведае, што Бога судзіць, Хоць адчувае праўду і любоў! Так кожны раз, калі мы дзёрзка судзім, Хоць і не знаем часам праўды ўсёй, Як той Пілат тады мы паступаем, Што асудзіў Нявіннага на смерць! Моцай Тваёй бязмежнай Мiласэрнасцi i на ўспамiн аб Тваім болі, учыні, о Збавiцель мой, каб памяць аб Тваіх горкіх цярпеннях прывяла нас да дасканалага жалю i прынесла адпушчэнне ўсiх нашых грахоў. Амэн. 2. Бярэ Пан Езус крыж сабе на плечы, Бо Ён прымае, што Айцец дае. Каб за грахі людскія стаць ахвярай, Бо дзеля гэтага прыйшоў на свет. Калі мы крыж свой так, як Ён, прымаем, З любоўю, верна да канца нясём, Каб з крыжам Збаўцы праз свой крыж з’яднацца, Тады ён нас у неба прывядзе. Праз тыя катаваннi i мноства зняваг, малю Цябе, Збавiцель Божы, вызвалi мяне ад варожых путаў – як бачных, так i нябачных – i, даруючы благаславёную апеку, правядзi шляхам дасканаласцi да збаўлення вечнага. Амэн. 3. Ён на зямлю ўпаў з вялікім болем, А крыж прыціснуў твар да камянёў. Няўдзячны крыж, які ж ты цяжкі, цвёрды, Нібыта зроблены з людскіх грахоў! Ляжыць Сын Божы каля ног бязбожных, З пагардай каты на Яго глядзяць, Мае грахі сярод нялюдскай злосці, Гнятуць Збавіцеля ў пыл і прах. Праз бязмежнасць цярпенняў, прычыненых балючымi Ранамi, якiя Табе нанеслi грахi свету, навучы мяне выконваць з сапраўднаю любоўю Твае запаведзі, бо яны для тых, хто Цябе любіць, – адзiны i просты шлях да збаўлення. Амэн. 4. Шлях на Галгофу ў болі і самоце, Сярод блюзнерства, смеху і зняваг. Аднак Хрыстова Сэрца адчувае, Прысутнасць Маці і Яе любоў. Так, як Марыя, я хачу быць побач, З Табою, Езу, каб Твой боль адчуць! Так, як Марыя, спачуваць і сёння, Таму, хто побач цяжкі крыж нясе! Малю Цябе, о Збавiцель мой, праз меч болю, якi працяў душу Тваёй Найбалеснейшай Мацi, аб спачуваннi ўва ўсiх маiх цярпеннях i выпрабаваннях: як цялесных, так i духоўных – каб я перамог iх усе на працягу жыцця, а асаблiва ў апошнюю часiну перад надыходам смерцi. Амэн. 5. Спаткаў Хрыста Сымон Кірынеянін, Яго прымусілі панесці крыж. Хоць неахвотна памагаў спачатку, Ўсім сэрцам потым Бога палюбіў. Так, як Сымон, я часам збунтаваны, Калі прымушаны рабіць дабро. А як змагу цярпліва пакарыцца, Я ўдзячны Богу, што Ён даў мне шанс! О Езу! Найглыбейшая Крынiца Мiласэрнасцi, малю Цябе: з увагi на памяць аб Тваiх Ранах, пранiзлiвы боль якіх сягнуў ажно да шпiку касцей i залiў знутры ўсё Тваё Цела, вырвi мяне, слабога чалавека, з грахоў i схавай у глыбiнi гэтых Ран ад угневанага аблiчча Справядлiвасцi, аж пакуль не мiне Тваё абурэнне i справядлiвы гнеў. Амэн. 6. Ніхто не зможа апісаць пакуты, Якія Збаўца ў Сэрцы перанёс! Вымоўны жэст – паслуга Веранікі, Што чула Боскі выцірае Твар! На белай хусце Твар нерукатворны Адлюстраваў Бог, каб запомніў свет, Што перанёс Пан на шляху крыжовым І як нам трэба чуласць сэрца мець. Малю Цябе, о мой Збаўца, пазнач усе свае Раны каштоўнаю сваёю Крывёю ў маiм сэрцы, каб я мог у iм безупынна чытаць Твае боль i любоў. Учынi, каб праз маё ўпадабанне Тваёй Мукi пазначыўся ў маёй душы плён Тваiх цярпенняў. Амэн. 7. Біч падганяе – зноў Ён спатыкнуўся, Пацалаваў яшчэ раз пыл зямны, Бо сам казаў, што хоча выпіць келіх – Пакуты келіх, што дае Айцец! Як акіян бяздонны і бязмерны, Так гэты келіх кары за грахі, Што за правіны нам прыняць належыць. А Ён бярэ адказнасць на сябе! Праз горкую Муку i пралiтую Найкаштоўнейшую Кроў малю Цябе, о салодкi Езу, парань маё сэрца ласкаю, каб слёзы пакаяння i любовi сталi для мяне ўдзень i ўначы такімі патрэбнымi, як хлеб штодзённы. Амэн.